Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

Стара-шляхоцкія романтыкі.

Ян Баршчэўскі.

(1790 — 1851).


АХ ЧЫМ-ЖА ТВАЯ, ДЗЕВАНЬКА, ГАЛОЎКА ЗАНЯТА?

(1809 г.).

Ах чым-жа твая, дзеванька, галоўка занята?
Ці табе не напрыклілася чужая хата?
На каго-ж ты пазіраеш,
Сваё сэрца прыкланяеш?
Ня будзе тут пуці.

∗          ∗

Прывучыла-ж ты двох хлапцоў, як птушак у сеці.
Яны к табе ў дзень і ў ночы рады прыляцеці.
І ты к ім лятаеш,
Панскі двор пабуджаеш
На вялікі сьмех.