Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная
∗          ∗

Прывучыла-ж ты лоўчага; ён-жа і стралец,
І дудар быў некалі, і рускі пявец.
А стралец і дудар —
Не вялікі гаспадар;
Будзеш бяз хлеба…

∗          ∗

Палюбіла садоўніка, і гэта ня ў пуць, —
Ды ён слуга гасподзкі, асьцярожна будзь.
Мадамай табе ня быць,
Дзяцей табе ня вучыць, —
Відзь ты ня ўмееш…


|}


З ПОЭМЫ «РАБУНКІ МУЖЫКОЎ».

(1812 г.).

Як пранцуская сіла
З-за Дзьвіны наступіла,
Нам стала карціць,
Штоб парадак прыўраціць.
Аднак, сядзелі ціха.
Аж тут прыносіць ліха
Пранцузаў у наш двор, —
І ну-тка дзелаць здор.
Клеці паразьбівалі,
Паноў нашых загналі,
Нас казалі пазьбіраць
І гарэлку піць і браць.
Пранцузы нас пахвалялі,
Аб нашым краі пыталі
І на мігі нас прасілі,
Каб мы з імі двор лупілі.
І мы доўга там гулялі,
Што хацелі, пілі, бралі…
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Той браў плацьце на вяроўку,
Чым абшыць жонцы шнуроўку,
Цыны, медзі, колькі мог,
Чым абліць дуду і рог…
Іншы быдла занімаець,
Другі адзеньне хапаець,
Іншы толькі есьць і п’ець,
Другі шабляй куры б’ець,