Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная
VIII.

Нешта гудзе пад нагамі…
Цёмна! нічога не ўбачыш.
Не, то па-над галавамі…
Страшна… стаіш тут ды плачаш.

Цемра, раскрыйся прад намі,
К сьвету ты нас прапусьці!
„Не, вы разьбіць мяне самі
Можаце, й к сьвету ісьці“.

„Толькі вам трэба душу
Чыстую мець, як сьлязінка,
Дык тагды к сьвету пушчу—
Й прыйдзе к вам шчасьця часінка“.

Быдгошч. 18 траўня 1921 г.