Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

кі даведаліся пасьля: неспадзявана вялікі лік нас — нова арыштованых — прымусіў турэмнае начальства гусьцей сьціснуць даўнейшых сваіх нявольнікаў і ось, калі ярчэй зьвінелі гэтыя кандалы — на нас веяла ня только сумнота, але нейкі жаль, трывога, граза, і нашыя маладыя галасы прыціхалі…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

…І калі я ўспамінаю мінулае і прыглядаюся да цяперашняй моладзі, то ў мяне зьяўляецца адно пытаньне: калі яны маглі так хутка пастарэць? Хто так хутка вырваў у іх маладую душу? Хто пазбавіў іх гэтага найдаражэйшага скарбу?

Даўней — навука была навукай і, разумеецца, больш ёю займаліся, чым цяпер; сур’ёзныя заняткі, сходы, нарады, праца ў бібліятэках і інш. — ішлі ня спыняючыся, аднак заставалася часу, калі маладыя, незатручаныя яшчэ нічым, душы ірваліся да шчырай, мо’ нат часам крыху наіўнай, але чыстай, праўдзівай вясёласьці.

Але па што аб гэтым успамінаць? на што гаварыць? па што гаварыць?

„Не течет река обратно —
Что прошло — того не будет“.

Знайшлі мы і яшчэ адну занятку, дый нат вельмі прыемную: концэрты.

Сьмешна цяпер можа каму выдацца, як можна даваць концэрты ў Бутырскай турме, а тымчасам праходзілі яны вельмі цікаўна, гладка, ўдала.

Апрача агульнага, нарыхтованага паміж сабой, хору, выступалі асобныя концэртанты: солісты, дуэты, трыо, квартэты і г. д. Паміж імі былі такія галасы, якія можна было пачуць толькі з добрай тэатральнай сцэны. Былі дэклямацыі, монолёгі, экспромты. З вялікай люботай можна было ўсё гэта слухаць.

Іншым зноў разам — выклікалі мы начальніка турмы — палкоўніка — прозьвішча каторага ўжо не памятаю — быццам у вельмі важнай справе. Ён заўсёды зьяўляўся ў хуткім часе. Але трэба было бачыць яго, як акружоны грамадой студэнтаў — ён — то чырванеў, то бялеў. Ужываць якіх-колечы рэпрэсіяў проці студэнтаў, відаць, яму было забаронена, дык быў, дрыжучы перад сваім старшым начальствам, паслухняны.

А, праўду кажучы, ніякай справы да яго мы ня мелі: ось так толькі, абы чымсь з нуды заняцца.

Палкоўнік стаяў, а ўвакол яго гудзелі маладыя галасы:

— А што чутно ў Іокагаме? а што дзеецца ў Конго? Што з турэцкім султанам? Ці праўда, што яго жонкі зьбеглі? і гэтак дальш — у тым самым напрамку[1].

Ён разумеў, што тут строяць жарты, але трымаўся, як мог, каб ня страціць сваей павагі: выкручваўся, як уюн, каб у чым-колечы ня здрадзіцца, і калі ўжо даваў драпака ад нас, то мы дасканальна бачылі, што нат найлепшая маскоўская лазьня не магла так дагадзіць пану палкоўніку, як дагадзілі яму мы.

Гэтак перакульвалі мы дзень за дзяньком… Але чым дальш яны цягнуліся, настрой рабіўся тым больш сумны. Прыходзілася шукаць

  1. Украінізм, паб. — кірунак.