Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

новых спосабаў, каб падтрымаць, ажывіць пульс маладога, няпрывыкшага да такіх абставінаў жыцьця…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

(Далей аўтор апісвае, як студэнты з нуды арганізавалі концэрт і тэатр з інтэрнацыянальным рэпэртуарам; выступалі украінцы, расейцы з песьняю „Укажи мне такую обитель“, палякі — „Z dymem pożarów“, каўкасцы, літоўцы, латышы).

… Вярнуўшыся ў сваю камэру, мы — Менчукі — паўкладаліся до сну, але гэты сон, аніяк да нас не прылятаў. Чаму? і самі яшчэ добра не разумелі. От — гутарым, шэпчамся, быццам баімся, каб хто іншы нас не падслухаў.

Калі глянем, ажно і нашыя суседзі — случчакі, магілёўскія, віцябчане — неяк ня могуць спакойна прымасьціцца на сваіх нарах: усхопліваюцца і таксама шэпчуцца, як мы.

Што за прычына? Гэткі-то ўдалы быў концэрт, гэтак-то вясёла там было, а тут — на табе: маркотна зрабілася на душы, што здаецца гатоў кожны з нас хоць у вір галавой:

Паспаўзалі мы з нараў і зыйшліся разам са сваімі суседзямі, каторых мучыла, як мы бачылі, таксама нейкае неспакойства.

Але неяк нічога ў нас ня клеілася: кожны гаварыў аб нейкай дробязі, аб нейкім глупстве, старанна абмінаючы тое, што набалела і трывожыла яго душу.

— Таварышы, браткі мае родныя! — пачуўся прыцішаны, мягкі голас недзе саўсім з боку, што-ж з намі сталася? Чаму прыціхлі галасы нашыя? Чаму нас агарнула такая сумнота? Чаму не хапае нам слоў выліць той жаль, той боль, які запанаваў у нашым мазгу[1], ў нашым сэрцы, ў нашай душы? Што гэта? — кідаў пытаньні ён.

Але адказу ня было: сьціхалі ўсе, — сьціхалі і ўважна ўглядаліся ў мала тады яшчэ нам знанага прамоўцу. —

З доўгімі яснымі валасамі, з яснымі блакітнымі вачыма, скуліўшыся неяк, сядзеў ён на нарах і цяжка дыхаў.

— Прычыны такога настрою, — пачаў ён дальш, — трэба шукаць. у тым уражаньні, якое зрабіў на нас сягоняшні концэрт. Чулі мы там такія прыгожыя песьні — украінскія, расейскія, польскія, літоўскія — скажэце-ж вы мне, чые песьні вам найбольш спадабаліся?

— Усе яны адналькова прыгожыя, усе яны роўныя, — адазваўся нехта з нараў.

— Спытайцеся-ж тых, хто сягоньня там пеяў — не такі адказ пачуеце вы: паляк будзе хваліць сваю песьню, украінец — сваю, расеец — сваю і гэтак дальш, — зноў пачуўся голас першага прамоўцы; — і ня дзівота: кожнаму сваё роднае — наймілейшае, найдаражэйшае; для нас-жа яны, вы сказалі праўду, — ўсе родныя, аднальковыя, бо… адналькова чужыя…

Мы — паміж гэтых народаў — як тыя пакрыўджаныя сіроты… так — пакрыўджаныя: адабралі ў нас волю, свабоду… ну, але путы налажыць на нашыя думкі, на нашую душу — ня ўдасца!..

— Нашыя лугі — для нас цьвітуць; нашыя каласы — для нас шэпчуць; нашыя рэчкі — для нас гудзяць; нашыя лясы — для нас шумяць, а нашыя сумныя песьні — для нас і толькі для нас зьвіняць — і будуць зьвінець!..

  1. рус. — у нашых мазгох.