Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

поведзь[1] прыйдзе, калі ў яго мода такая. Бывайце здаровы.

ЗЬЯВА III.

Ян і Гануля.

Ян. Ідзеце з Богам здаровы. (Якуб выходзіць).

Ян. Ну што-ж, Гануля? Пайшла-б за Пранцішка?

Ганна. (Энэргічна[2]). Да куды-ж там?!

Ян А што з таго будзе, што ўсім адказваеш?

Ганна. (Прыбіраючы хату). Ці-ж бо мне дома кепска? Тата-ж мяне не праганяеце…

Ян. Добра, але ўсё-ж такі век маладая ня будзеш, а як пастарэеш, хто тады цябе возьме? Я ўжо стары, ўжо столькі не пражыву, колькі пражыў. Як прыдзецца рукі злажыць, то хто тады табе ў помач стане? Гаспадарку разарвуць, цябе пакрыўдзяць… Старасьць — ня радасьць.

Ганна. Пажывеце, тата, пажы веце.

Ян. Я ведаю: ў цябе ў галаве Ігнась.

Ганна. Ігнась — ня Ігнась, а за Пранцішка не пайду.

Ян. То чаму-ж свату не сказала?

Ганна. (З крыўдаю). А гдзе хто бачыў, каб дзяўчына з сватамі гаварыла? Гэта-ж сорам! Тагды-б мяне на засьценку засьмяялі.

Ян. Яно-то праўда, што табе неяк не выпадае.

Ганна. Але тату, то я ўсё скажу, як на споведзі. Не пайду за Пранцішка, бо тут яго ўсе знаюць, як аблупленага ката. Усе з яго толькі кпяць[3] і сьмяюцца Ніхто аб ім добрага слова ня скажа. Ходзіць памоднаму, увесь у чорным, сурдут даўгі, ззаду разрэзаны… Не раўнуючы, як той чорт.

Ян. Бачыш яго! А я гэтага ня ведаў!

Ганна. Бо тата ўсё — або ў полі, або ў хаце. А я ведаю, бо ня раз яго спатыкала[4]. Як сустрэну яго на вуліцы, дык кожны раз ажно жахнуся. А сабакі ненавідзяць яго горш, як воўка. Часам за паўвярсты ад засьценку дагоняць яго ды калошы паабрываюць. Цьфу! Сабака яго ня можа сьцярпець, а я-бы мела за яго замуж ісьці…

Ян. Кажуць, што вучоны.

Ганна Вучоны, вучоны! Бульбы ад рэпы не распазнае. Я гаворыць, дык так, што і зразумець яго трудна. Нашае мовы сароміцца…

Ян. Гэта брыдка! Але хацелася б мне зяця прычакаць, — унукаў-бы гадаваў.

Ганна. Прычакаеце, прычакаеце.

Ян Цяжка, бачыш, з гаспадаркаю ўпраўляцца, а найміт — ня свой чалавек і дорага каштуе[5] і на старану гатоў што перадаць, ведама чужы.

Ганна. Але! А хочаце мяне ў горад аддаць? А хто ў вас за гаспадыню будзе, хто каровы падоіць, хто сьвіньні накорміць? Хто страву вам зварыць? Хто з жнейкамі ў постаці стане?

Ян. Я цябе не няволю.

Ганна. Тут я радзілася, тут і матуля мая пахована, тут і я застануся. Хто-б тагды магілку матчыну прыбраў? Зарасла-б яна дзікім зельлем, а вам бы матка супакою не дала за тое, што мяне ад яе адлучылі… (Плача).

Ян. (Разжалены). Ня плач-жа, ня плач! Я-ж цябе не прымушаю[6]. Мне й самому дужа ён не

  1. Полён. — адказ.
  2. Рашуча.
  3. Полëнізм: ужываецца і насьмяхаюцца.
  4. Лепш — сустрачала, сустракала.
  5. З ням. — kosten: стоіць.
  6. З ням. — mussen.