Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Ганна. Што гэта?… Адчапіся! Разбойнік! Шалёны!… (На сцэне тузаніна, а, тымчасам, з-за стала ўстае Ян).

Пранцішак. (Убачыўшы Яна, пускае Ганну і крычыць). Гэй, людзі! Ратуйце!… Ратуйце!…

Ян. (Падыходзіць з гневам). А гэта што?… (Ад гневу ня можа гаварыць).

Пранцішак. А, пан? Адкуль гэта пан?… Чы то пан тутэйшы? Ратуйце! Памажэце!… Гэта дзяўчына шалёная, ці якое ліха?… Забіць хоча…

Ян. Вон, паганец!… Бач, ты! Брахаць будзе… Вон, каб і нага твая тут ня была!… Я б з табой іначай[1] пагаварыў, але абразы шаную і звычай сьвяты. Адно выносься бардзей[2], а то часам і ня вытрываю.

Пранцішак. (Адступаючы да дзьвярэй, к сабе гаворыць). Ну, яшчэ добра скончылася… Я баяўся, каб ня было горай… (Шмыгнуў за дзьверы).

(У V, VI і VII зьявах праходзіць спачатку гутарка Ганны з бацькам аб гэткім нязвычайным сватаньні, далей чутно званкі і ў хату зьяўляецца Андрэй ды Ігнась, якога першы сватае. Гэтае сватаньне пайшло зусім іншым чынам, а дзеля гэтага ў VIII зьяве бачым поўную хату гасьцей (хлопцаў і дзяўчат), прыходзяць музыкі, пачынаюцца сьпевы і танцы. Брэшуць сабакі і Ганна кажа бацьку, што „модны шляхцюк“ (Пранцішак) ізноў бяжыць да іх. У IX (апошняй) зьяве ўскаквае ў хату Пранцішак, зьбялеўшы, ў парванай адзежы, у скамечаным капялюшы. Ён крычыць, лаючыся, што на яго навыпускалі сабак. Ян (гаспадар хаты) просіць яго ня крычаць, бо йначай яго патрапяць супакоіць. Пранцішак пагражае паліцыяй і падае рахунак на сваю шкоду ад сабак: сурдут 20 рублёў, капялюш 2 рублі і г. д. Канчаецца тым, што яму дакляруюць[3] аплаціць рахунак, але падзёртыя лахманы ëн мусіць не месцы пакінуць. Калі жартуючы з яго зьдзіраюць сурдут, дык наш модны кавалер застаецца ў манішцы на голых грудзëх і ў рукаўчыках (манкетах) на голых руках. Сарочкі на ім зусім ніякай няма. Заслона зьвісае, калі Пранцішка бяруцца распранаць зусім).

  1. Ужываецца таксама — інакш.
  2. Ужываецца яшчэ — хутчэй; апошняе лепей.
  3. Дакляруюць — тое-ж, што абяцаюць; першае лацінізм, другое — полёнізм, у беларусаў ёсьць яшчэ — прыракаць, прыракаюць падобнае да польскага — (przyrzekać).