Ох… колькі-б аддаў я, каб мог быць шчасьлівы,
Каб моладасьць дарма ня згасла мая…
Зрэштай, як Бог ёсьць на небе праўдзівы,
Я жонку шкадую… — люблю яе я!
З V-га АКТУ.
Параска (прыпёршыся ў страху да сьценкі).
Вось і яна… яна падходзе…
Не. ня пушчу яе у дом!
Няхай сабе яна, як знае…
Распраўлюся сваім судом!..
Ну Бог і з ёю — ня чужая,
А матка Зінкі… (з гневам)
….. усё адно,
Цяпер настаў мне час памсьціцца,
Ужо зьбіралася даўно.
(адумваецца)
Хоць, праўда, грэх… няхай прыходзіць,
У беднай гора…
….. што са мной?..
Мне цьмяцца вочы… я трасуся,
А васількоў нясьметны[1] рой…
Іх многа скрозь, трывожаць душу,
Як некалі паганы сон…
А гэта-ж во, бач, прышпілілі
Па васільку яна і ён?!..
(паўза)
Дык-жа ж цяпер няхай пазнае!…
Жыцьця ня будзе мне ўжо з ім.
Яно разьбіта… Не дарую…
Ня месца тут ім абаім!…
Ты чаго? Табе што трэба?
Вон адсюль ідзеце…
- ↑ Русіц. — пабелар. — нязьлічаны.