Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

такі крыжык — радзімы знак. Суседзі на зьдзіў дзівіліся: аднэ[1] варажылі шчасьце дзіцяці, другія наадварот…

Хэ-хэ-хэ! значыць прышоў на сьвет Божы ўжо з крыжам. А посьле калі пасыпаліся — так толькі крыжы, крыжы па ўсёй скуры… А душа шчымам шчыміць: Бацьке з пажару ня вышлі, няшчасьце з жонкай, астрог, калецтва, а посьле — як, пацерачкі — да апошняга…

Сьціснуў галаву касьцістымі рукамі і горка плакаў. Сівае валосьсе сіратліва касмыкамі разносіў вецер. Дзеравянныя кулі пры нагах мёртва качаліся ад сударажнага плачу.

— Сьцяпане! — крэпка надумаўшыся, азваўся Сымон: Чуў, шмат чуў ад людзей пра тваё адзіноцтва, але што зробіш, жыцьцё трасе чалавекам… ой рэчкі павысахлі, так трасе, так трасе, як вецер лісьцем на дзераве! А мы з табою, Сьцяпане, праўду сказаць, асеньнія лісты, патрасе йшчэ крыху намі, патрасе і ападзём! О, ё-ёй! рэчкі павысахлі… бззз і праляцела… А вазьмі хаця мяне: і жонка жыве, дзяцей маю і не калека. А дабра, што плюнуць. Пялун[2] кіпіць у грудзях, гаркаценьне цераз берагі… паказвае на сэрца. Выгналі бацьку на старасьць і жабруе. Ох, рэчкі павысахлі. А што зробіш? — Мусіць там было так напісана… Глядзіць, як гусак, адным вокам у неба.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Асеньняе неба хмурнае і зімнае[3] не адкажа вам, пажоўкшыя лісточкі. Вецер толькі закалыша і зьнікне. Адзін звон мо’ па вас заплача шчыра, а зямля-маці прытуліць спрацаваныя косьці. Ёлка, або бяроза пусьціць карэньні ў вашы збалелыя сэрцы, выцягне з іх усю горач і вынясе ў вясёлай зелені сьвету… канец мукі.


Лішняя.

Па збледлым твары хадзілі хмары дум. То наплывалі густа, зьбіваліся ў вачох сталёвым блескам — выглядала, што ўжо-ўжо зьбіраецца на буру, але шалёны спазм[4] крыку зьдзержваў нейкі ясны праменьчык[5], выскаўзнуўшыся з куткоў лялек, і нешта чыстае, вялікае без канца і званьня[6] біла ад ліца[7] ў алтар з запаленымі сьвечкамі.

Арган граў. Устаўленыя шпалерам[8] мірты[9] млелі ў цёплым сьвятле касьцёла. Ішлі пары за парамі. Белы шоўк сплываў нявінна па іх гібкіх станах. Весела шаптаўся народ і ждаў[10].

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Цікавых карагод узглядаў ткаў цень на каберцы. Акорды[11] змагаліся ўсё вышэй і вышэй. — Здавалася, што вось-вось зачэпяць за аблокі і адчыніцца неба. Ццыт......Міртавай дарогай рука ў руку лынае моладасьць… Цьвет толькі раз цьвітучы..........

Першае дыханьне вясны бяз хмарак.....Ідуць, загледжаны ў сябе, а праз іх вочы сьцелецца зорная дарога гэт....гэт....

  1. Провінцыйны канчатак адны;
  2. Палын, гарачка ў пераносным знач.
  3. Полён. — халоднае.
  4. Русіцызм; пабеларуску — сударага.
  5. Лепей — коска.
  6. Рэшты, згалеў да званьня — зу-сім
  7. Рус. — твару.
  8. Радом.
  9. Расьліна цёплых краін.
  10. Лепш — чакаў.
  11. Франц.: гарманічнае злучэньне некалькіх тонаў у песьні, музыцы.