Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

Надзея ў брылянтовым вянку над бяздоннай глыбяй.......

Клалі пярсьцёнкі на тацу[1]. Слабы звон золата гостра перакасіў сумны твар адзінокай. Заснавалі быстра хмары чорна чарней, чорна чарней. Ясныя праменьчыкі пужліва зьбягалі ў сярэдзіну Уся яна лекацела[2], як расхадзіўшаеся ў берагох мора. Ўзарваўся ўздых; — нізка пахіліліся сьвечы сваім полымем у старану яго. Закалыхаліся мірты. Па зорнай дарозе прайшоў гром-пярун…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Увесь абрад[3] прысьпешна скончыўся. Няскладна станавіліся ў пары. Гаварылі прыцішаным голасам. Як-бы нічога ня сталася, а кожны баяўся паза сябе аглянуцца. Маладыя першымі адыходзілі. Пры дзьверах з-за хвіляр пужліва высунулася жабрачка і падала лілію маладому. Яго твар, шчэ прад мінутай так шчасьлівы, — асунуўся і згас. Дрыжачай рукою заціснуў кветку і шапнуў: «Падзякуй ёй». А з белай ліліі глядзела раса нявіннымі, чыстымі слязьмі…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Разьбіралі мірты. Тушылі сьвечкі. Пакрысе выступаў шкілет пышнага хараства. Байка таяла[4] ў тумане…

Усе вышлі, адзін закрыстыян[5] варочаў ключом у заржаўленым замку. Як цень, апошняя пераступіла парог касьцёла, хацела зьвярнуць направа, але цярністая дарога маніла туды… туды… ў сьлед карэт… туды, гдзе чарадзейка-доля астаткі байкі рвала…

Ішла і хісталася, ставала, глядзела расшыранымі вачыма ў немату ночы і пытала: „А мне?… а я?… а маё дзе месца ў жыцьці?“ Ламала рукі, а з памятых[6] губ рвалася ні то пытаньне, ні то пракляцьце: „ось і сьвет. хвалёны вялікім прасторным, а мне некуды дзецца на ём… забыцца…“ Эха рвала жальбу дзяўчыны і быстра каціла па халодных каменьнях вуліцы. А яна біла галавой аб мур: „Адна, адна, пуста!“ хапіла сябе за грудзі: „тут пуста! тут рана вялікая, жывая паліць! А — а — а — а!“ ёйкала з болю. „Во, глядзі, Божа!“ голас ламаўся ў бяспамяцтве, а хрыплая скарга біла мацней[7] і мацней у глухаце ночы. Блуд прыступаў быстра.

„Літасьцівы — ха — ха — ха!“…

„Міласэрны — гу — гу — гу — гугу!“…

Прыпаднялася на пальцы і плюнула…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

А высь бязьмерная спакойна глядзела мільёнамі зор. Ціха было і бясхмарна.

„Маўчыш“… зашаптала, „маўчыш“… маўчыш“.

Адна з ясных зор замігацела, памуцілася; залатым клубком іскар[8] паляцела на зямлю. Упалы сьвет магільным оклічам падхапіла бязладная мысьль[9] збунтаванай душы.

„Мая ўпала“! крыкнула: „мая“ і пачала ўцякаць“. Не! не! маей зары ўжо няма. Упала… упала… няма!..

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Горад[10] радзеў; пацягнуліся загоны, кусты, рэка туж засінела. Дабегшы, прыкуцнула зьля берагу[11], і вачыма ўставілася на ваду: „Так…

  1. Падстаўка.
  2. Траслася.
  3. Царамонія
  4. Танула.
  5. Прыслужнік у касьцёле.
  6. Русіц.: пакамечаных.
  7. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  8. Іскраў.
  9. Лепей — думка.
  10. Ужываецца — места, але рпавільна і горад.
  11. Ля берагу, каля берагу.