Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/51

Гэта старонка была вычытаная


Адлогам родныя сьпяць гоні,
Іржа на вышках есьць нарог.
На траме[1] ўверчана анучай
Ляжыць няклеплена каса;
На сьцежках мох расьце калючы,
Ha iм — чырвоная раса.
Руцэ народнай набіваюць
Плугі чужыя мазалі,
Чужыя коні папасаюць
На абязволенай зямлі.
Йдуць песьні, казкі ў дамавіну;
Якія дзед сьпяваў[2], складаў;
Свае жалейкі люд закінуў,
Чужым сьвісьцёлкам месца даў.
Узносе[3] пасынкам пакорным
Бяда цямнічныя муры
І сеткі путае праворна,
Чапае могілак крыжы.
Адно чуваць, як быццам штосьці,
З-пад сонных наспаў[4], з-за мяжы,
Дзе дрэмлюць прадзедавы косьці,
Дзе час варочае крыжы, —
Штось варушыцца у бясьсільлі.
Ці-ж бы там быў жывых папас?…
Няўжо нябожчыкаў зьмянілі?
Няўжо нябожчык кожны з нас?
...............

Але ўжо блізка і сьвітаньне;
Пара ўзьнімацца ўжо, пара!
Пакуль к нам з неба сонца гляне,
Жджэ не адна мяне гара
І вам пара вазы ўжо ладзіць,
К дарозе коні рыхтаваць:
Раней лепш стануць у парадзе,
Чым на папасе пераспаць.
Цяпер, каторы з вас пасудзіш
Мяне за злодзея свайго?

1-шы падарожны

Ты ня тутэйшы, мусіць, будзеш,
Або і горай ад яго?

2-гі падарожны.

Цікава, вельмі ўжо цікава
Ўся гэта гутарка твая,

  1. Балька ўдоўж хаты.
  2. Ужываецца больш — пяяў.
  3. Провінц. — узносіць.
  4. Насыпаў.