Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/54

Гэта старонка была вычытаная



2-гі падарожны.

Апраткі-б я не пажалеў.

3-ці падарожны.

Каб начаваць было патрэба, —
Папас найлепшы ў мяне-б меў.

1-шы падарожны.

Запраўды, так гавора важна.

2-гі падарожны.

А ўжо-ж; ганяюць не здарма!

3-ці падарожны.

І песьню так пяе працяжна!…

1-шы падарожны.

Душу, здаецца, рве яна.

2-гі падарожны.

А ці ты помніш усю чыста?

1-шы падарожны.

Пачатак помню я увес.

2-гі падарожны.

А я сяродак галасісты.

3-ці падарожны.

А мне канец у вушы ўлез.

(Расходзяцца, напяваючы):

Жыў на сьвеце Лявон,
Молад дужы быў ён,
Толькі з воляй і доляй ня бачыўся…