Абходзіць магілы, на прыклад[1] садзіцца
І сёлы вартуе яна,
Па роднаму краю снуе і цяніцца,
Заўсюды панура, адна…
∗ ∗
∗ |
І людзі гавораць, што часта чувалі
А поўначы плач на палёх
І часта кабету адну сустрачалі,
Гаротную, ўсю ў рызманох.[2]
І чулае вуха той плач улавіла.
„Ой, дзетанькі!“ — плача яна:
„Ці-ж я за тым вас на сьвет нарадзіла,
Каб век заставалась адна?
Каб крыўдзілі людзі і жыць не давалі?
За што-ж вы зракліся мяне?
За што вы матулю жывой пахавалі?“ —
Так плача ўсё здань ў цішыне.
|}
Тройка. Коні скачуць. Дзын-дзын дзын! Ціхне, глухне гэты звон Вось і тройкі ня відаць, Толькі пыл трубой курыць І пытае ціш[4] яго І ня будзе знаць, стралой |
Звон шыбаў. Ноч маўкліва. Цёмна, глуха. І сказаць што-небудзь лішне. Неба хмура, няпрыветна; Байку тайнасьць ціха бае |
- ↑ Прыклад над магілаю, капец.
- ↑ Пэўна ад — рыза, адзежа сьвяшчэньніка; трэба разумець — лахманы, падраная адзежа.
- ↑ пяшчотны — замяняе прывіванае аднойчы слова з гэтым значэньнем — кволы (рас. — нежный). Трэба прызнаць, што другое слова (кволы) ня зусім замяняе рас. — нежный; яно мае асаблівы адценак — слабы, ломкі, вялы… Першае — адказвае больш. Тут маем і — пястун (неженка), пясьціць і г. д.
- ↑ Лепей — цішыня.