Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/89

Гэта старонка была вычытаная

То доўг прад народам, то доўг разуменьня,
Якое зачэрпалі вы

З народнага скарбу душы самабытнай
І з скарбу яго мазалёў.
То ён, працавік наш, то ён, старажытны,
На гору нас моўчкі узьвёў

Гадуе вас поле, што золатам зьзяе…
Пяскоў, неўраджайных пяскоў…
Вас корміць сярмяга, што долі ня знае,
Ня ведае ласкі братоў.

Ідзеце-ж к народу, як добрыя дзеці,
Ідзеце. Злучайце яго
І горкую праўду у вочы скажэце,
Чаго ён гаруе, чаго?

|}


Сымон-Музыка“.

Кароткі зьмест: у вясковай хаце нарадзіўся хлапец — Сымон. Ён быў непадобны да другіх. Складаў песенькі, прыслухоўваўся да музыкі ў прыродзе. Хлопчык быў загнаны ў бацькоў і суседзяў. Бацькі ня ведалі, што рабіць з хлапцом. Пасучы скаціну, Сымон пытаўся ў дзеда аб рэчах, яму толькі аднаму зразумелых: ці чуе зямля боль, чаму ня роўныя дзеравы ў лесе? Граньне дудароў напоўніла Сымонку жывым агнём. Дзед пазнаў талент у хлапцу, падарыў яму дудку, а, ўміраючы, і скрыпку. За ігрою Сымон часта не даглядаў авечак.

Адзін раз на авечак напалі ваўкі. Бацькі прагналі Сымона з дому. Сымон пачаў блукацца па сьвеце, і толькі скрыпка яго цешыла. Ён садзіўся дзе-небудзь у лесе, ці полі — і граў. Яго ігру пачуў сьляпы жабрак і ўзяў яго з сабою. Але яны адзін аднаго не разумелі.

Адзін раз, зайшоўшы з дзедам у хату, Сымон пабачыў дзяўчынку — Ганну; яны зусім зразумелі адзін аднаго. З гэтага часу яны ўжо адзін аб адным не забываліся.

Сымону дадзела хадзіць з дзедам, які яго не разумеў і выкарыстоўваў. Па нагавору жыда Шлёмы ён застаўся ў карчме іграць. Але й тут ня мог усядзець. Затое ў карчме ад парабка Яхіма Сымон пазнаў многа рэчаў аб жыцьці, аб людзкой няроўнасьці, аб патрэбе змагацца.

Сымон уцякае з карчмы, забіраецца ў лес і адводзіць па звычаю сваю душу ў ігры. Ігру гэтую пачуў князь, які быў на паляваньні, і рашыў забраць яго ў двор. У двары Сымон ня мог на дзівіцца ўсяму, што бачыў. Ён аб гэтым і ў сьне ня сьніў. Але разам з тым ён пачаў разважаць аб прычыне такое няроўнасьці. Вучыцелем у гэтым стаўся паляўнічы Даніла, у хату якога Сымон перабраўся. Разам з тым у яго расла туга па Ганьне і па прастору. Сымон, па звычаю свайму, выліў гэта ў музыцы, на гэты раз на балі ў князя. Калі паны не зразумелі яго, ён даў характэрнае паясьненьне. Сымон хацеў вучыцца