Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/90

Гэта старонка была вычытаная

па нотах, або хоць чытаць, але пан Галыга, музыка князя, які зразу зацікавіў Сымона ігрой на роялі, адмовіў яму, сказаўшы, што для яго лепей застацца сьляпым. Сымон урэшце ўцякае і скіроўваецца, вядома-ж, да дому Ганны.

Ганна ўвесь час думала аб Сымону. Але ў яе ўлюбіўся сусед Дамянік. Ня маючы ўзаемнасьці, ён падсьцярог Ганну ў лесе і кінуўся да яе. Ад гэтага Ганна цяжка захварэла і сталася няпрытомнаю. Калі Сымон прыйшоў да яе дому, ніхто не спадзяваўся, што што-небудзь будзе з яе. Аднак пад чароўную музыку Сымона і пад яго голас яна паступова пачала прыходзіць да жыцьця.

На тым і канчаецца поэма, цікавая ня толькі агульным зьместам, а галоўнае — апісаньнем дзіўнае ігры ў розных мясцох, глыбокім разуменьнем душы мастака-музыкі, пераданьнем дробных адценкаў яго перажываньняў, проста нязвычайных і так пяшчотных для сына вёскі. Апісаньне прыроды краю і тут у Коласа нашло годнае месца ў роўнай-жа меры, як і сьведамасьць, што прычынай марнаваньня таленту, годнага лепшага лёсу, было прыніжанае палажэньне селяніна.


Беларускай моладзі.

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,

Ад сьветлых взблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,

З якіх аонована і выткана жыцьцё
І злучана быцьцё і нябыцьцё, —
Зьбіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеньнем мне сьпяваў.
І выхаду шукаў
Адбітак родных зьяў

У словах-вобразах, у песьнях вольна-плынных.
І гэты скарб, пазычаны, адбіты,
У сэрцы перажыты
І росамі абмыты

Дзяньніц[1] маіх, дзяньніц маіх мінулых,
Для вас, душою чулых,
Як доўг, як дар,
Дае пясьняр.


  1. Раньніх зораў; тутака — замест дзён.