Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

- Ну, ты, слухай, небарача: Аб табе з тваею справай Я ў абедзе за расправай Богу усё, як ёсьць, сказаў; Пастараўся, як зьвязаў, 1 як ты жывеш, гаруеш, 1 з дзяцьмі сваймі бядуеш; Як галаву сваю ламаеш 4) 1 які ты розум маеш! 1 Так казаў, што ледзь-ня-ледзь Сам ня плакаў. Адпаведзь ) Бог такую табе цаць Меў мне міласьць прыказаць: Красьці - гэта грэх! Глядзі, Ты ніколі не крадзі! Калі-ж будзеш ты што браць У людзей, то, каб аддаць, Надта рупіцца ня трэба, От і будзеш меці хлеба. А то часам і зусім Не аддай нічога ім: Я ня ведаю, ня браў... Калі-ж будуць набівацца, Ты ня бойся адпірацца, Шчасьце знойдзеш так сваё. A цяперака маё Стрэмя зноў ты мне зьвярні". ,Стрэмя?! Я яго ня браў! Хіба ж пан мне аддаваў?!" , А ну, як-жа, можа не?" — "Не давалі, панок, мне! Мо у дарозе дзе згубілі, Мо зусім бяз стрэмя былі?" — "Ня кажы, Мацей, пустога, Свайго стрэмя залатога Я ніколі ня губіў; Я пакінуў, як тут быў, Ды ад'яжджаць ужо зьбіраўся".

229 - - А Мацейка ня спужаўся: "Ясны пане! мяне маці Ня вучыла, каб ілгаці, І калі я вам сказаў, Стрэмя вашага ня браў, — Значыць, так яно і ёсьць, Дайце веры, ваша мосьць". Так Мацей выпрысягаўся. Сьвяты Юры паспрачаўся, Потым бачыць, што дарма Тут стаяці, што няма Ужо ніякае надзеі Вярнуць стрэмя ад Мацея, Уздыхнуў дый кажа ціха: "Ну, ня жычу табе ліха, Бог з табою... Спажывай! - Дробных дзетак паднімай. Хоць... Па праўдзе... Каб я знаў, Стрэмя-б мо табе ня даў“. 1, сказаўшы так, сьвяты Паскакаў у лес густы. Мацей стрэмя адкапаў Ды й за пазуху схаваў, І пайшоў сабе да хаты І вясёлы, і багаты. Як ён сьцежачку знайшоў, Як да дому ён прыйшоў, Як далей ён сабе жыў, З кім сварыўся, з кім дружыў, Які ў жыцьці меў ён цэль, Я ня ведаю. -, Круцель " На яго казалі людзі. Хай і гэтак сабе будзе! Мне-ж, калі так ваша ласка, За маю за гэту казку Чару мёду паднясеце Ды закускаю дарэце. 4) Лепей - ломіш. б) Полён. - адказ.

(15) З раскіданых вершаў.

Багаты вы...

Багаты вы,
Мае паны,
Грашыма...
— Сваіма?
Дык бедны вы,
Мае паны,
Ў палацы...
— Да працы.
Багаты вы,
Мае паны,
Зямлёю...
— Сваёю?
Дык бедны вы,
Мае паны,
Работай
— Ахвотай..