Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

Антося, каторы сам рабіць ня можа, а толькі жонка адна працуе на яго і дзяцей.

Але ўчора бог ёй шчасьце даў: яна неяк выенчыла ў блізкай пані з фунт мукі на зацірку.

Вось і гатуець яна для сваёй сямейкі гэтае панскае сьнеданьне. У цёмнай, малой хатцы пануе сьвята нейкае… Пазіраў Антось на прыпечак і ціха бурчэў, бо ён ведаў, што цяпер то Агата валадарніца… Пазіралі дзеткі з-пад цёмнага тапчана на вясёлы агоньчык у печы і шушукаліся. Агата ўсё падлівала вады і мяшала зацірку вялікай лыжкай, мяшала, мяшала і паставіла на стол.

— Гатова! — крыкнуў Антось, быццам п’яны, і давай карабкацца з пяколка.

— Гатова! Гатова! — запішчэлі дзеткі і пусьціліся, як зайчыкі, да стала, дзе ўжо стаяла вялікая паліўная міска, у каторую Агата пераліла зацірку з гаршчка. Толькі густы пахучы пар круціўся над міскай і ўмацовываў2) галодны апетыт[1] шчасьлівай у гэты момант сям’і.


∗     ∗

Шчасьце ня мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на сьвеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку да шчасьця і свой асобны пагляд на самае шчасьце.


∗     ∗

І шчасьлівая сямейка хваталася за лыжкі.

Сёрб! Сёрб! і — „ай! ай! ай!“ — запішчэлі дзеткі.

Антось маўчаў, толькі, вылупіўшы вочы, быццам канаць сабраўся.

— А каб вы падохлі, я-ж вам казала не хапайце, бо гарачая! — лаяла іх Агата.

Пазіралі, пазіралі яны на гарачую зацірку і ня вытрывалі — ізноў давай сёрбаць… Толькі сьлёзы каціліся ў іх ад шчырага сёрбаньня. Ня зьелі яны яшчэ і трэцяй часткі, як накруцілася суседка Сьцёпчыха.

— Дзень добры!

— Дзень добры!

— Хлеб ды соль!

— Дзе тут хлеб — зацірку сёрбаем, просім на сьнеданьне! — кажа Агата.

— Ого! на зацірку і я ахвотніца, — адказала Сьцёпчыха, пазіраючы маркотнымі галоднымі вачыма. Узяла лыжку і спрытна падсела да міскі… Спахмурнеў Антось і толькі ніжэй апусьціў галаву да міскі са злосьці.

— Во’, і нам самым мала! — падумаў ён.

Зьела адну лыжку і давай сёрбаць другую.

— Ой, каб цябе паралюш! — чуць ня злаяў Антось, але стрымаўся, толькі давай старацца! Дзеткі гэтак сама пачулі небясьпеку і, скоса пазіраючы на Сьцёпчыху, спрытна запрацавалі лыжкамі…

— Тры! — чуць ня крыкнуў Антось, як Сьцёпчыха сёрбала ўжо трэцюю лыжку.

— Ратуйце! ратуйце! — здаецца, плакаў-бы ён, як яна ўзялася за чацьвертую лыжку. А як зьела пятую, то ўжо міска была пустая…

  1. Жаданьне есьці.