Тут між іх я люблю так хадзіць і хадзіць,
Слухаць толькі, што лес гаманіць.
Часам хочацца птушкаю ўвысь[1] узьляцець,
Між зялёных галінак запець,
І шчасьліва пажыць, і ня відзець бяды,
Што пануе ў людзей заўсяды.
Тут люблю я глядзець, як дубочак з сасной
Ціха шэпты вядуць між сабой;
Як з расою-сьлязінай бярозка адна,
Як-бы мужа схаваўшы жана,
Да зямлі валасы апусьціўшы, стаіць,
Чагось сумна і нудна шуміць…
|}
Люблю. Люблю наш край, старонку гэту, Люблю народ наш беларускі, Люблю раку, што свае воды Люблю вясну, што ў кветкі, ў зелень Люблю гарачу сьпёку лета І восень сумную люблю я, Люблю зіму з яе марозам, |
- ↑ Лепей — увышыню.