Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

Аж больш ня будзе ўжо тых Каінаў на сьвеце,
Што ў братняе крыві[1] маглі руку мачаць…
Як братняга каханьня сонца нам засьвеце,
Тагды ўжо па трудох мы пойдзем аддыхаць.

Цяпер да працы! Нам з адвагай і надзеяй
Ў сарцох людзкіх дабра насеньне засяваць!
Да працы ўсе, браты! Ніхто няхай ня сьмее
Магутную руку бясьсільна апускаць!

|}


∗     ∗

Ціхім гоманам гордых вяршын,
Шапатаньнем зялёных галін
Лес адвечную казку казаў;
Казкі той зразумець не маглі
Птушкі, што у ім гнёзды вілі,
Ані вецер, што там пралятаў.

Казку ту[2] зразумеў чалавек:
Лес казаў пра даўнейшы той век —
Ён гісторыю пеў старыны,
Што была таму сотні гадоў,
Аб жыцьці быцьці нашых дзядоў —
Як і дзе пражывалі яны.

Ён аб войнах крывавых казаў —
З кім і дзе прадзед наш ваяваў, —
Пеў аб долі-нядолі яго;
Ён аб веры яго гаварыў:
Ў што той верыў, каго другам быў
І за ворага меў ён каго.

Ціхім гоманам гордых вяршын,
Шапатаньнем зялёных галін
Лес казаў пра ад’жыты ўжо век,
І хоць казкі спазнаць не маглі
Птушкі, што у ім гнёзды вілі,
Яе ўсю зразумеў чалавек.


∗     ∗

Дзень сканаў за гарой, а над соннай зямлёй
Выплыў месяц пурпурна-крывавы;
Над разлогамі ніў хутка-шыбка ён плыў,
Прытрымаўся1) над соннай дубровай.

Між адвечных дубоў асьвяціў рой крыжоў,
У высокай траве прытаіўся;
Плямай яснаю поўз па курганах, як смоўж,
То малюнкам на небе лажыўся.

  1. У братняй крыві.
  2. Тую.