Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Льлецца дожджык.

Льлецца дожджык, льлецца,
Хмарка йдзе па хмарцы.
Цяжка нам жывецца
Тут на гаспадарцы…

Часам сумным вокам
Мігам месяц гляне,
Згіне за аблокам,
Зіркаць перастане.

Дождж бубніць па шыбах,
І трашчыць лучына,
Настае па жнівах
Сумная гадзіна…

Лепш таму, хто мае
Збожжа гумно поўна,
Бедны-ж наракае,
Што жыцьцё няроўна.


Годзі.

Годзі плакаць наракаць —
Трэба падымацца;
Час нам гора адганяць
І за розум брацца!

Жальбай, сьлёзамі ніяк
Мы тут не паможам;
Загрызе жуда-чарвяк
Нас на сьвеце Божым.


Дружна, брацьця!…

Дружна, брацьця, будзьма ў згодзе,
Ці ў нядолі, ці ў прыгодзе
I злучэмся ў шнур, як гусі,
На дабро ўсей Беларусі.

Бо ці хто калі патрапіць
Венік паламаць адразу?
Не здалее, — толькі страціць
Многа поту, сіл і часу!

Дык і мы, калі ў грамадзе
Разам станем, як сьцяною,
Дружна будзем жыць і радзіць,
Не застрашаць нас бядою!!!

А, калі яго разьвяжа,
Кожну ён тагды галінку,
Як вазьмецца, як наляжа,
Пераломіць, як былінку!


∗     ∗

Усё праходзе, ўдалі занікае,
Маланкай мігне, прабяжыць…
Адно толькі гора ніяк ня мінае,
А вечна на долі ляжыць,

Ды крыўда адвечна над намі пануе
— Ад сьлёзаў душа аж баліць,
А жаль нашу сілу і гарт наш марнуе
І сэрца ад болю шчыміць…


З раскіданых вершаў.

Жальбай зноў спатыкаю вясну.

Вось і птушкі пяюць, вось і кветкі[1] цьвітуць —
Прыляцела вясна!
Ратай ў полі гарэ, весяло на дварэ,
Зелянее трава…

  1. Пабел. — краскі.