Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Каменная труна[1].

Непадалёк ад места Дзісны, з правай стараны тракту[2], што ідзе з Дзісны на Гарманавічы, праяжджаючы, убачыш стромкую, кучамкаватую горку, заросшую лесам. Горка гэта акружана топкім балотцам, а на версе яе, на самым шчыце ляжыць вялічэзная каменная труна. Калі, хто і на якую памятку палажыў там гэную труну, гісторыя ня ведае, а народны сказ перадае з пакаленьня ў пакаленьне ніжэйпісаную аповесьць.

Калісь-то, даўным-даўно, на горцы стаялі пышныя харомы багатых баяр Няміраў. Харомы былі акружаны дубовым вастраколам і аблітыя кругом вадой. Далёка славілася між ворагаў недаступнае Няміраўскае гняздо, а яшчэ далей іх радавая аружная слава непрымірымых вояў, уславіўшыхся нясчысьлёнымі перамогамі на палёх бітваў. У збройніцкай сьвятліцы няміраўскіх тутэйшых харомаў, на пачэсным: месцы, вісеў каваны, чарлёны шчырым золатам шчыт і двуручны, абасечны меч слаўнага Грымона-Няміры, учасьніка Алегавага паходу на грэкаў. У княжай радзе, на полацкім замку, старшы роду Няміраў засядаў праваруч князя, на першым месцы. Гэткі-то быў род Няміраў.

Ды толькі цяперашні нашчадак, пануры Бутрым, панізіў славу роду свайго. Не перамогамі ў бітвах з ворагамі памнажаў ён сваё багацьце, а разбоямі і крыўдай паднявольнага люду. Глыбокія падхаромныя порубы напоўнены былі людзьмі, закаванымі ў дыбы[3], каторых уласнымі рукамі любіў катаваць Бутрым. Праходзячы міма Няміраўскага двара, часта чувалі людзі стогны і плач, а часам хвалі акружаючага харомы возерца выкідалі на бераг кавалкі чалавечага цела, ня раз дзявочага.

Цяжка жылося ў панурых Няміраўскіх харомах Бутрымавай жонцы, краснай пані Мары і яна павернікам дум сваіх і журбот, учыніла маладога баярчыца[4] Рамашковіча. Раз у ноч маёвую красную паню Мару асабліва востры жаль разабраў на сваю бяспрытульную долю, і яна, у садку стоячы, сукланіўшыся на плячо баярчыца Стаўры, горка заплакала. У гэты мамэнт у садок увайшоў баярын Бутрым. Грозна ён кінуў вокам на жонку і на маладога баярчыца. Моўчкі спыніўся, ляснуў у далоні на стральцоў сваіх; калі на клік яго зьявіліся яны, — азваўся панура баярын: — „Сягоньня ў нас будзе гучны банкет тут. Распалеце смалістыя лузніцы, устаўце сталы цясовыя, налійце мядоў і він заморскіх поўныя вёдры, ды паклічце скрыпача майго“.

Мігам служба ўставіла сталы і каля сталоў дубовыя лавы, аббітыя мядзьвежымі скурамі, для баярына і баярыні паставілі два глыбокія, на грэках прадзедамі здабытыя, абіваныя золатам крэслы. Смалістыя лучніцы ярка асьвятлялі сад. Скрыпач са скрыпкай стаяў нагатове. Баярын падыйшоў да скрыпача, узяў з рук яго скрыпку, крануў рукой струну і сарваў, крануў другую — і сарваў. І гэтак да апошняй. — „Кепскія ў цябе, малойча, струны!“ — сказаў баярын. — «А я хачу сягоньня музыкі ёмкай, гучнай! Гэй, мае верныя стральцы--

  1. Гэтая легенда перароблена драматургам Аляхновічам у драму: «Бутрым Няміра».
  2. Гасьцінцу.
  3. Калодкі, у якія ушчамлялі рукі й ногі.
  4. Малодога баярына, сына баярына.