Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/28

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

цяцца, уюцца, і чуюцца зыкі[1] новае песьні, смутнай і мілай, як і ты, наш краю, каханы!

Палавіна лет мінае,
Я шчасьця ня знаю.
Як-жа мне бог прызначыў,
Што чыніці маю?!..

Шырокае поле, жоўтыя ніўкі! Цёмны лес сінее навакола. Стаіць гара высокая, а на ёй, як стары падарожны, прыпыніўся кудлаты ад моху камень-капліца. Пад гарою зялёным каберцам: разьлёгся лужок. Крынічка цячэ, а каля яе зіхаціць, як люстэрка, возерка на сонцы. Стаяць па аднэй, уасобку, яблыні, грушы па межах, кучаравіцца ракітнік на полі… Сонца заходзіць, Сьпяваюць жнеі. Эха ляскоча па лесе…

Хаджу — блуджу, хаджу — блуджу,
Як то сонца у крузе;
Куды пайду, ці што раблю,
А ўсё сэрца у тузе.

Гаронім закрые твар рукамі і схіляе голаў на грудзі. Робіцца млосна. Гарачыя сьлёзы абліваюць твар і коцяцца бобам праз пальцы. Моладасьць, шчасьце, надзеі, — дзе вы? Адгукнецеся! А моладасьць ня вернецца; ня вернецца ізноў!.. І зайздрасьць, як брудны, касматы чарвяк, запаўзае ў душу, — зайздрасьць на шчасьце, на долю, н вольную волю…

  1. Ужываецпа яшчэ — гукі.