Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

Скуль узяўся і дзе дзеўся
І што ён рабіць тут меўся,
Хто ён быў, ніхто ня знае.
Быццам сам бог! — хлапец бае.
Бо з той пары ў яго ў хаце
Скора найшлося багацьце,
Стала зноў радзіць на полі
І ўсяго было даволі.
А суседзі яго тыя,
Людзі злосныя, благія,
Што сьмяяліся, брахалі,
Завідаваць яму сталі.
Гэтак бывае часамі,
Але ведаем і самі,
Што на сьвеце так бывае:
Хто працуе, той і мае.

|}


Ф. Чарнышэвіч.

Мой родны край.

Край мой родны, Беларускі,
Мой каханы край.
Ажыві маю надзею!
Я ў душы маей ды з ею
Ствару сьветлы рай

Веру я, народ прачнецца,
Скіне цяжкі сон!
Сонца блісьне і з-за хмары
Зацьвітуць красой папары
Шчасьцем новых дзён…


Беларусам.

Труднай дарогай,
Беднай, убогай
Краінай
Сьмела ідзеце,
Праўду нясеце
Нявіннай
Думкай свабоднай,
Сумнай, народнай
Грамадзе!
Хай загарыцца,
Хай не баіцца
Цемню сьляпога
Хай нам дарогу
Парадзе
К зорам агністым,
Высокім,
К сонцу навукі,
Каб нашы ўнукі
Глыбокім
Думак наплывам,
Сэрцам праўдзівым
Пазналі,
Як у няволі
Нылі мы ў болі,
Як прападалі,
Дня ўсё чакалі…
І прычакалі…
Сонца з-за хмары
Бліснула.
Жуць векавая,
Крыўда глухая
Заснула.
Радасьць і сьветласьць
З шумнай надзеяй
Ўпала на грудзі.
Годзе цярпеньня,
Годзе мучэньня,
Годзе прымусаў:
І Беларусы
Ужо людзі!