Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

Падбіў ногі моцна[1]
І стаміўся дужа;
На людзей ён злосны,
Злосны і на сьцюжу.

З гораду у горад
Блукае, клыпае,
Гоніць яго холад,
Голад падганяе.

А ўсьлед з імі гора,
Гора сьледам ходзіць
І усім гавора
Гарбару прашкодзіць,

Каб ён не дабіўся
Сабе лепшай долі,
Шчасьця не дажыўся
Навекі ніколі.

А за што? Хто знае?
Чым ён вінаваты?
Доля, бач, такая —
Ёю ён прадаты…[2],
..........

Дожджык пакрапляе,
Па гразі хлюпоча,
Гарбара пужае,
З гарбара рагоча.

А у тахт начыньне
З дажджом песьню грае,
Сэрца ад ёй стыне,
Кроўю ацякае.

Поўны ўвесь клапотаў,
Йдзе гарбар, сьпяшыцца…
Дзе-ж то на работу
Ён прыстаканіцца?..[3]

|}


Песьня грабара[4].

Я ўсё жыцьце сваё, дзень-у-дзень, год-у-год,
Землю цяжкай лапатай капаю, як крот;
Век пад сонцам й дажджом гну пакутную сьпіну,
Раскідаючы глыбамі торфу і гліну,
Ліпкі глей, бы смалу, ды цяжарнейшы жвыр[5];
Я праводжу канавы[6] удоўжкі і ўшыр,
Нібы стужкамі землю абвязваю ўкруг
І дарогу гранічу, гранічу і луг,
І спускаю з балотаў я лішнюю воду,
Ды рэжу раўкі для платоў агароду.

Так усё жыцьце сваё варушуся ў зямлі,
Хоць пад сонцам жыву, а калі-не-калі
Толькі бачу я вокам адкрытым яго.
Хоць ня зьмерыць наўкола прастору ўсяго
Неаглядных палёў, неаглядных лугоў, —
А кармлюся красою я іх дзеля сноў
І у мёртвым сваім, незварушаным сну
Бачу шчасьця свайго ў надыходзе вясну.

Я ўсё жыцьце сваё, дзень-у-дзень, год-у год,
Землю цяжкай лапатай капаю, як крот,
І так многа, я многа яе накапаў!
Направодзіў шырокіх і доўгіх канаў
І прарэзаў я цэлыя мілі равоў:
Шмат, ой, шмат я са сьвету балотаў так зьвёў

  1. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  2. Праданы.
  3. Прыстане.
  4. Той, што капае зямлю.
  5. Ужываецца і — жвір.
  6. Равы, рынштокі.