Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

Рукой зярнят бяры паўней
Ды кідай мерна жменя у жменю;
Са збожжам ў сэрцы думкі сей —
Надзеі, праўды, адраджэньня.

Прышла вясна, і там цябе
Чакае звольненая ніва
І зазывае[1] ўжо к сабе
Сяўца-работніка зычліва.

Ўставаў, сявец! І тое знай,
Што думак ральля не абмане
І дасьць багаты ураджай
За пот твой шчыры і стараньне.

Ўставай, сявец! Ідзі, ары
Зьдзярнелай нівы твае гоні;
Прышоў твой час — ужо пара
Пачаць сяўбу яшчэ сягоньня!

|}


Каваль.

Многа працы ў мяне —
Хоць усю пору працуй!
Грэй жалеза ў вагні,
Вымай з горна і куй.

Молат цяжкі трымай
Над кавадлам[2] якраз,
Зьнізу ўверх паднімай,
Зьверху ўніз, раз-у-раз.

Адвярніся насьпех,
Як сумееш урваць —
Не забыцца, каб мех
У свой час паддуваць.

Адно іскры ўбакі
І даверху лятуць,
Як паважна з рукі
Малаты важка б’юць.

Раз, другі — і сашнік
Можа ў поле ўжо браць
Гарацешны мужык,
Сваю ніву гараць.

Трэба шворан[3] у воз —
Я згатую усьлед;
Абіць буксу[4] калёс —
Я й да гэтага мэт.[5]

Рукі знаюць настрой,
Молат услушан ка мне,
На ўсё жыцьце цяжкой
Працы хопіць у мяне!


Ткачыха.

За варстатам дні і ночы,
Ў духаце нязноснай,
Я старанна і ахвоча
Тку — ліцую кросны.
Скрып чалядаў песьню грае,
Рыпаюць вітушкі,
Чаўнакі два з краю к краю
Лётаюць, бы птушкі.
Рукі-вуды іх хапаюць,
Не даюць прамаху…
Дні гадзінамі мінаюць
У работным жаху…
Возьме хэньця[6] і даволі…
Што-ж бы разрабіцца:
Локцяў з пару, або й болей
Саскладаць па нітцы.
Эх, бы, здэ’цца, дзень працягся
Хоцькі-б ў два, як трэба.
Чалавек-бы ўсё-ж запасься
Ад работы хлебам.
А то дрэнчыш[7] бяз сьціханьня,
Градам пот ліецца,
А ад працы, ад стараньня
Й чуць не астаецца.
Што парадзіць? Трэ’ гадзіцца,
Покуль прыдзе зьмена.
Дык шчыльней-жа, нітка к нітцы,
Цісьніся старэнна!

  1. Рус. — заклікае.
  2. Полён. — кавалам.
  3. Жалезны пруток для злучэньня восі перадка з брычкаю.
  4. Жалезны абруч у калодцы кола.
  5. Здатны.
  6. Полён. — жаданьне.
  7. Значыць — робіш.