Старонка:Хто вінават?.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

ла праўдзівая польская шляхта, якая пасьля Люблінскай вуніі пачала пераезджаць з Польшчы ў Беларусь і колёнізаваць яе. Польскія паны прыезджаўшыя ў Беларусь хацелі раздабыцца зямелькай, але беларускае селянства давала моцны адпор панскім апэтытам. Тады палякі пусьціліся на хітрасьць: пачалі жаніцца на доч­ках беларускай шляхты і шляхам гэтых шлюбаў ўсё больш заграбалі ў свае рукі маёнткаў.

А маючы ўжо зямлю, яны рабіліся поўнапраўнымі грамадзянамі і ў дадатак выгаварылі сабе ад польскага ўраду права карыстацца на беларускіх землях—польскімі законамі, інакш кажучы ўводзілі на Беларусі „паншчыну“ карысталіся працай беларускіх паняволеных селян і багацелі.

Паглядаючы на польскіх паноў і беларуская апалячаная шляхта ўсё больш ухілялася да Польшчы, каб атрымліваць новыя правы, нават прыймала польскае падданство і больш не хацела сябе лічыць беларускай.

Пераймаючы польскую мову, польскую адукацыю, польскую культуру — нашы багатыя беларусы рабіліся панамі, выракаліся свайго роднага беларускага, лічучы яго “простым“, „хлопскім“.

Гэтыя новыя паны з беларусаў так сама карысталіся польскімі законамі.

Паводле гэтых законаў ўсе, хто не належаў да шляхты трацілі права ўладаць зямлёй, якая пераходзіла ў рукі шляхты.

Простыя селяне разам з зямлёй аддаваліся на поўнае распараджэньне шляхце. Шляхта па гэтым законам атрымала права купляць і прадаваць селян разам з сям’ей і ў адзіночку, права вышэйшага суда і кары над селянамі, права жыцьця і сьмерці над селянамі. Калі пан забіваў селяніна, дык за гэта плаціў штраф менш як за забітага сабаку.

Карацей кажучы, селянін аддаваўся ў рабства па­нам, якія лічыліся з селянамі ня больш як з быдлам.