Старонка:Цьвёрдая скура (1931).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

гахнуў Вепрыка па задзе, разьлёгся гук, нібы хто разануў калом па мядніцы. Зьбянтэжаны патэр выпусьціў Вепрыка, што ўсьміхаўся, і закрычаў:

— Спусьці штонікі!

Вепрык пакінуў свае ўсьмешкі, спусьціў штонікі, вынуў з іх і падаў патэру мэталёвую дошчачку, якую ён учора сьцягнуў у касьцёле і на якой патэр з жахам прачытаў: „Ахвяруйце на аздобу дому боскага“.