Старонка:Цьвёрдая скура (1931).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

— За ляском вельмі хораша. Там птушкі хвалу богу пяюць, а як тут наконт піва?

— Піва даволі ніштаватае.

— Вельмі рады. Ці бачыце, Данэк, вам без дазволу дырэктара цягацца па піўных няможна і нават няможна ў ёй купляць, гэта

вы павінны ведаць з правіл навучаньня, але сёньня я вам гэта дарую.

Ён ганарыста расьсеўся за сталом, заказаў сабе сыру і кубак піва і стаў набіваць свой жывот, ухваляючы ўвесь час веліч боскую.

— А ці ведаеце, Данэк, тут піва ладнае. Дайце яшчэ адзін, — загадаў ён служцы.

І чым далей, тым больш прыгожым рабіўся сьвет белы для патэра Шамбэлы. Пад канец