Старонка:Цьвёрдая скура (1931).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

ён ужо ня толькі дазволіў Данэку піць піва, але і сам заказаў для яго некалькі кубкаў, а калі падышоў час плаціць, дык у патэра, які ўжо быў п‘яны, як зямля, ня было ні шэлега ў кішэні, і Данэку давялося аддаць шынкару ўсе грошы, якія яму надоечы прыслаў дзядзька для разрахунку з гаспадыняю.

Затое пасьля патэр паставіў яму „здавальняюча“ па законе боскім.