на роспачны твар першаклясьніка Хахолкі, які ў часе лекцыі лацінскае мовы з жахам калаціўся ад першага і ад другога скланеньня. Ад трэцяга скланеньня дрыготка яго пераходзіла ў сапраўдную няспынную трасцу. Калі Флёрант пазіраў на яго, Хахолка пераводзіў свае зьдзіўленыя вочы на столь і прасіўся высьці з клясы. Гэтак ён рабіў заўсёды, калі да яго падыходзіла чарга здаваць заданьне. Хахолку пачынала калаціць трасца ад аднае толькі думкі пра пісьмовую працу і ён хітраваў, каб як-небудзь уцячы з клясы.
Гэта была першая пісьмовая школьная праца, калі пасьля малітвы раздалі сшыткі з прыгрозаю, каб ня сьпісвалі, бо тым, хто сьпіша, будзе пастаўлена нездавальняючая адзнака. Рука Хахолкі як у трасцы хадзіла, але ён узяў асадку і стаў запісваць сказы, якія трэба было перакласьці. Запісваючы, ён думаў аб тым, каб не нарабіць аднолькавых з сваімі суседзьмі памылак і не атрымаць за гэта нездавальняючай адзнакі. Ён пісаў першае слова на чарнавік і спатайку пазіраў на свайго суседа Батэка, які таксама ня меў асаблівых здольнасьцяй у лацінскай мове. Позірк на работу суседа пераканаў Хахолку, што справы Батэка таксама кепскія, бо Батэк разумеў у лацініцы столькі-ж, колькі і ён. Хахолка спалохаўся і перавёў сваё засмучонае вока на малюнак, дзе былі нама-