Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

слоў, якіх ня трэба казаць, каб не схапіць біркі ў рукі, а сам заняўся з тэю-ж мэтаю з другім аддзяленьнем. Бірку аддаў, для пачатку, беднай Машы за „дабрыдзень“.


Як на тое ліха, быццам чорт узьлез
на хлопца…

О, бірка, бірка! Колькі за цябе пралілося горкіх дзяціных сьлёз, колькі выдзерта хахлоў, пабіта рук лінейкаю, намулена бедных каленяў, і колькі пасварылася самых блізенькіх сяброў! Здаецца, так усе стараліся гаварыць паправільнаму, але кожны дзянёчак у нечыіх руках заставалася „дудка“, як з горкім сьмехам празвалі бірку школьнікі. Кожны хацеў сьпіхнуць яе з сваіх рук, і часта ішлі нават на подлую зраду, або, як цяпер кажуць, на провокацыю. Дастаўшы ў рукі бірку, зраднік заклікаў у куток таварыша і наўмысьля пачынаў размаўляць зусім бяз панскіх слоў. Не пасьпяваў той, ня сьцяміўшы сказаць „добра“ ці „нічога“, як зраднік радасна крычаў: „Ага! Маеш бірку! Ты сказаў „нічога“, а паправільнаму трэба казаць „нічыво“. І ў руках прастака ўжо тырчэла бірка. Асабліва здацен быў на гэтыя штукі Лявонька. Дзеля таго, што ён шмат чытаў расійскіх кніжачак, якія бацька купляў яму на кірмашох, ён рэдка меў у руках бірку і ўмеў лёгка ад яе адчапіцца. Часта нават для забавы ўводзіў ён у спакусу тых сваіх таварышоў, якія старанна вучыліся панскае мовы, старанна адвыкалі ад мужыцкай, але ніяк не маглі адвыкнуць. Дастаўшы наўмысьля бірку, ён туляўся і падслухваў, як размаўляюць гэтыя „паны“ (так звалі іх у школе), а рабіў