Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

У гэтае сьветлае царства будучага вядуць два шляхі: праца і змаганьне. Зразумела, што гэтыя шляхі становяць сабою найбольш распаўсюджаныя тэмы пролетарскай поэзіі.

Пролетарскія поэты скінулі з сябе ўладу зямлі, у іх творах рэдка трапляюцца нават пэйзажы прыроды. Іх вабіць да сябе горад з яго рухам, з яго кіпучым і бурным жыцьцём. Логінаў, напрыклад, заклікае:

Дальше, дальше от равнин,
От убогих деревушек,
Пошатнувшихся избушек;
От кручин —
Путь один
Только в город исполин.
Только в городе возможны
И движенье и борьба,
А равнины безнадежны —
Такова равнин судьба.
Дальше, дальше от равнин,
В царство фабрик и машин,
В город шумный и суровый,
Где загадки жизни новой.[1]

Адсюль пролетарская поэзія ёсьць пераважна поэзія гарадзкая. У ёй мы знаходзім малюнкі гарадзкога побыту, гарадзкога жыцьця. Адсюль і толькі праца ў умовах гораду, фабрычна-заводзкая праца складае сабой звычайную тэму новай поэзіі. Замест вясковай нівы з калыхаючымся збожжам, тут абрысоўваюцца машыны з іх грукатам і шумам, посьвіст рэмняў, фабрычныя гудкі, разьмяраючыя жыцьцё рабочага. Замест індывідуальнай працы, у новых творах рысуецца праца колектыўная, даецца поэтызацыя гэтай працы, прасякнутая верай у перамагаючую ўсё моц колектывізму. Садоф‘еў піша:

Мы усильем непреклонным
Коллективного труда
Храм воздвигнем Аполлону,
Мы воздвигнем города.[2]

  1. Львов-Рогачевский. Очерки по истории новейшей русской литературы, Москва, 1920 г. стр. 120.
  2. Ibidem.