Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

поэзія да гэтай пары не зьяўляецца сталым, выразна выявіўшымся кірункам у беларускай літаратуры. Да апошняга моманту ў ёй пераважную ролю граюць народніцкія сялянскія мотывы. Але, паколькі і на Беларусі ёсьць дробныя фабрычныя прадпрыемствы, і ў беларускай літаратуры пад уплывам кастрычнікавай рэволюцыі заўважваецца магутны рух у бок пролетарскай поэзіі, і ў беларускім пісьменстве знаходзяць сабе месца, калі і ня ўсе, то хоць нtкаторыя элемэнты пролетарскай поэзіі.

Найбольш выдатным прадстаўніком пролетарскай музы ў беларускай літаратуры зьяўляецца поэта Цішка Гартны.

Творчасьць Гартнага вызначаецца рознастайнасьцю, але галоўны лейт-мотыў яе зазначае сам поэта ў вершы „Неба і зямля“.

Хоць чароўна ты, геба, ўсяды,
Хоць ты пекна ў сваёй вышыне —
К тваёй высі туды
Ўсё-ж ня хочацца мне.
На зямлі на халоднай, сырой,
Дзе ні зораў, ні сонца няма,
Дзе — нядоля і цьма —
Я шчасьліўшы душой.
У красе у тваёй усё cьпіць,
Як-бы спалена страшным агнём, —
На зямлі-ж б‘е, кіпіць
Жыцьце бурным руччом.[1]

Гэта жыцьцё, якое кіпіць бурным руччом, і становіць сабою галоўную тэму творчасьці нашага песьняра. Яго ня вабяць да сябе надземныя высі, для яго прынадна сама зямля з яе радасьцямі і горам. Адсюль выцякае яскрава рэалістычны характар творчасьці Цішкі Гартнага.

У гэтых адносінах заслужвае ўвагі ўжо самая назва апошняга зборніка лірычных твораў беларускага поэты — „Песьні працы і змаганьня“. Запраўды, праца і змаганьне становіць галоўныя мотывы лірыкі Цішкі Гартнага.

Мотывы працы ў гэтай лірыцы цесна злучаюцца з мотывамі аўтобіографічнымі. Сам рабочы, прайшоўшы цяжкую

  1. Песьні. Пецярбург, 1913 г., стр. 34.