Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

І суровую школу жыцьця, наш поэта апявае асабіста перажытае і адчуванае. Ён сам зазначае крыніцы свайго натхненьня:

Маёй песьні далі тоны
Мукаў стоны,
Што заўсюды пры рабоце
У смуродзе ды ў духоце
Вылівала маё сэрца.
Маёй веры дало сілы,
Што давіла
Маю душу бясьсьціханьня —
Бесканечнае змаганьне
Ў барацьбе за шчасьце й долю.
Далі гарт маёй надзеі
Злыя дзеі,
Што гадамі прада мною
Бесканечнай чарадою
Разьбіваліся у шчэпы
Аб спрачаньня майго скрэпы…[1]

Выцякаючы з асабістых перажываньняў аўтора, яго вобразы набываюць асаблівую рэальнасьць і конкрэтнасьць; у іх адчуваецца шчырасьць і беспасярэднасьць пачуцьця. У гэтых адносінах запраўднымі ўзорамі мастацтва зьяўляюцца вядомыя „Песьні гарбара“:

Цэлы дзень я за брудным сталом,
Цэлы дзень скуру цьвёрдую скроб,
Стаючы укапаным калом,
Я задушай атрутнаю соп.
Не глядзеў і ня бачыў нічуць,
Што там ёсьць на дварэ за вакном:
Ці там ветры халодныя дзьмуць,
Ці зямелька cпавіта цяплом.
Навакола чатыры сьцяны,
А на іх заплясьнеўшая столь,
У сабе захавалі яны
Усю крыўду, жаданьне і боль…
Дзёгаць і лой мае рукі разьелі,
Шчокі ў гразі і ў духоце шчарнелі,

  1. Песьні працы і змаганьня“. Бэрлін. 1922 г., стр. 63 і 64.