Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Краска завяла,
Шчасьце прапала —
Скура забрала…[1]

|}

Па агульнаму настрою і па мастацкаму хараству твор Цішкі Гартнага Можна паставіць побач з вядомым творам ангельскага поэты Томаса Гуда „Песьня а сарочцы“: і тут і там даецца аднальковы малюнак жудаснай пакуты рамесьніка, які гіне без пары пад цяжарам непасільнай працы ў брыдкіх надворных умовах.

Гэтым брыдкім умовам працы беларускі поэта процівастаўляе адвечнае хараство прыроды:

Там, за вакном, ціха неба сінее,
Сонейка дзіўна і сьвеціць і грэе —
Я-ж у сьпякоце,
Ў гразі і ў поце!
Я на рабоце.
Цягнуцца к лесу чароўныя далі;
Лугам зялёным ўсю землю услалі,
Як дываном;
Там ноччу і днём
Вясельле кругом…
А я, адарваны ад гэтай красы,
Запёрты нядоляй ў чатыры сьцяны,
З сабачкай, з нажом
І ноччу і днём
Стаю за сталом…[2]

З душнай майстэрні поэта цягне на ўлоньне прыроды; там ён набіраецца новых сіл і энэргіі.

У некаторых творах Цішкі Гартнага яшчэ адчуваецца сувязь з вёскай. Напр., у вершах Песьня жняі“, Касьба“ ён дае малюнкі сялянскай працы, поэтызуе гэту працу!

Ня спалі шчэ раньнія росы,
І сонца ня стала сіяць,
Як гострыя ў поплаве косы
Вясёла і зычна зьвіняць.
Бліскаюць рэзва на сонцы,

  1. Ibid., стр. 8 і 9.
  2. Ibid., стр. 9.