Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Сьвішчуць, шумяць у траве.
Думкі жывым валаконцам
Ўюцца ў касцоў ў галаве.
Радая гнецца травіца
Роўна пракос у пракос.
Радасьць у сэрцы іскрыцца —
Труд нам адплату прынёс.
Гэй, разыйдзецеся рукі!
Косы так гостра бяруць,
Цела ня ведае мукі,
Ногі спачынку ня ждуць!
Сонца з нябёсаў сіяе,
Ветрык нячутна шуміць;
Роўна трава правядае.
Весела сена сушыць!..[1]

|}

Але гэтыя водгукі народніцкай поэзіі ў нашага песьняра стаяць асабняком. Поэта бачыць, што жыцьцё бязьлітасна разбурвае поэзію вёскі; яно вясковых дзяцей адрывае ад грудзей маці-зямелькі і, заганяючы ў горад, кідае на шлях зролетарызацыі. З шчырым засмучэньнём поэта ў сваёй „Калыснай песьні“ апявае гэтую долю будучага пролетарыя:

Гора сілаю загоніць
Щ цёмны горад, на завод,
Дзе машына енчыць, стогнець,
Нутр разьядае смурод…
Там цябе прывяжа сіла
Да машынаў, да сталоў,
Дзе ты будзеш да магілы
Стаяць зьвязаным, бяз слоў…
Замест песьні над калыскай
Твае мамкі дарагой, —
Гуд машын, рамнёў піскі
Будуць вісець над табой.
Промень сонца цёплым летам
Да цябе не даляціць,
Ты разлучышся са сьветам,
Як ў вастрозе будзеш жыць.

  1. Ibid. стр., 19 і 19.