Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Косьці боль ламае,
Цяжар дацінае…
Гарбар есьці хоча,
Хоча — ды ня мае.[1]

|}

Гэтак у голадзе і холадзе вандруе гарбар, шукаючы сабе працы. Але людзі бязьлітасны:

…Што-ж ня чуюць
Людзі і ня бачуць,
Як браты гаруюць
І ў нядолі плачуць.
А на крык „работы!“ —
„Ў нас няма!“ гукаюць;
І з дзікай ахвотай
Далей адсылаюць, —
Ня спытаўшы брата,
Ці ён есьці хоча,
Ці ён знойдзе хату
Адпачыць уночы…
Вось ідзе памалу,
А куды — ня знае;
З шпалы ды на шпалу
Ціханька ступае.[2]

Жудасна матар‘яльнае становішча беспрацоўнага, але яшчэ больш жудасча моральная пакута, якую нясе з сабой беспрацоўе: толькі работа дае жыцьцю пролетарыя сэнс і ўнутраную падставу, бяз працы пролетары адчувае сябе лішнім у сьвеце. Гэтая моральная пакута беспрацоўнага знайшла сабе мастацкую абрысоўку ў нашага поэта. Ён гавора:

І ня тое, што работа
Голад прыпыняе,
Ва мне родзіць ўсе клапоты
Й нэндза забірае, —
Не, ня тое, хопе з гэтым
Сіл ва мне зьмірыцца,
Але тое, што ля сьвету
Нечым прыгадзіцца;

  1. Ibid., стр. 12 і 13.
  2. Ibid.