Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Што задарам марна гіне
Хэнць мая й ахвоцьце
Дні і ночы няупынна
Аддаваць рабоце…
Няма працы… Цяжка гэта
Мне цярпець бяз меры,
Бо ў ёй зоў мой, мая мэта,
Ў ёй спадзеў і вера.[1]

|}

Узятыя ў цэлым песьні Гартнага гэткім чынам уяўляюць сабой гымн працы; у іх добра зазначаецца пеыхолёгія працоўных масаў, для якіх работа — галоўная моральная аснова жыцьця. Калі праца зьяўляецца цяжарам, пакутай, то ў гэтым вінавата не сама яна, а ненормальныя соцыяльныя варункі капіталістычнага ладу. Барацьбе за зьніштажэньне гэтага брыдкага ладу і за будову комунізму пасьвечаны ў поэты яго песьні змаганьня.

Агульная рыса гэтых песьняў — надзвычайны рэволюцыйны пафос аўтора. Стыхія барацьбы для яго — родная стыхія. Нават у прыродзе песьняру больш за ўсяго падабаюцца грозныя магутныя зьявішчы; поэт малюе, напр., навальніцу:

Я люблю, калі небны абшар,
Неспадзевана, ўсім нечакана,
Убярэцца ў адзежыну хмар,
Буйным ветрам здалёку нагнаных;
Калі гром над зямлёй прагрыміць,
Аж навокал зямля скалыхнецца,
Ды маланка агнём пачне неба паліць,
Аж яно на кавалачкі рвецца;
Калі вецер свой шуг навядзе,
Ўсё руйнуючы ўшчэнт прад сабою,
І наўкруг, як ня глянь, ўсё гудзе,
Нібы ў сьмертным зрашаючым бою —
Я люблю гэны час! Без канца
Я хацеў-бы, каб ён ня мінаўся!
Пад стыхіі уздым на байца
Я-б пад цёкам яго прычашчаўся.[2]

  1. Ibid., стр. 21.
  2. Ibid., стр. 62.