Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

З гэткім-жа захапленьнем пясьняр рысуе і завіруху; ён у ёй бачыць бунт прыроды.

Люб мне ветру гуд шалёны,
Калі хіліцца дадолу
Пад ім дубава карона
І стагнець зямля наўкола.
Ў нястрыманым пэнту мкнецца
Слупам пыльным завіруха,
І ўсё нішчыцца ды б‘ецца
Пад надавам яе руху.
Ні заставы, ні прыпоны
Ня ймуць сілы пазмагацца,
Спыніць ветру хваляў ўзгоны
І зруйненьню не паддацца.
Люб мне ветру пасьпеў люты —
Песьні вольнай вызваленьне,
Калі цішы мёртвай путы
Ўсё губляе з аблягчэньнем.[1]

Грозныя зьявішчы прыроды ў душы поэты адбуджаюць сугучныя струны: яму гэтак сама хочацца барацьбы, змаганьня. Ён гавора тады пра свае жаданьні:

Я хацеў-бы пылаць,
Як пылае
Бліскавіца між хмарамі,
Каб агні запаляць,
Дзе шчэ цемра вітае,
Над зямлёй, над абшарамі.
Я хацеў-бы гусьці,
Як гудзе
Вецер буры — навалы узьнятае,
Каб нашчэнт разьнясьці
Па лясох, па вадзе
Панства долі-нядолі заклятае.
Я хацеў-бы ўладаць
Хоць-бы мігам адным
Непакорнай, магутнаю сілаю,
Каб змагчы зруйнаваць
Усё ліхое вакол
І ўжыць шчасьце над гэтай магілаю.

  1. Ibid., стр 62.