Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Бадзёра, оптымістычна глядзіць поэта ў будучыну; ён жыве вераю ў ажыцьцяўленьне сваіх высокіх ідэалаў:

Я жыву таму, што маю
Веру моцную у тое,
Што загіне доля злая,
Чорнай сілаю якая
Землю вокал аблягае,
Бы жалезнаю рукою.

Гэткім чынам у творчасьці Цішкі Гартнага мы знаходзім выраз супрацоўнай пролетарскай ідэолёгіі, якая становіць сабой галоўную адзнаку пролетарскай поэзіі. Наш пясьняр у беларускую, пераважна народніцкую, поэзію ўнёс новыя, сьветлыя мотывы пролетарскай музы. У гэтым заключаецца яго вялізнае, няўмірушчае значэньне ў гісторыі беларускага пісьменства.

М. Пятуховіч.