Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

А салодак свой хлябок
(Каб-жа быў ён вечан!),
Хоць і чорны, і крупны
І няўмела сьпечан.

Эх, хутчэй, хутчэй рука
Ты з сярпом махайся!
Будзь ты, жыта, ядраным
Умалотным ўдайся…

Пад сярпом маім крывым,
Хутка жыта гнецца,
Сноп за снопам у радок
Покладам кладзецца…

|}