Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Паўстаньне.

Над сьветам рэе Сьцяг Чырвоны,
Вакол ўздымаючы паўстаньне
Супроць вяковага прыгону,
Супроць няволі панаваньня.

Кіпучай хваляю, бурлівай
Маўчлівы гнеў людзкі рухае,
Шырокі шлях да мэт шчасьлівых
Агнённай помстай пракладае.

Сьцярпеўшы раб ўстае да бою,
Рвучы вакол свае аковы,
І ўжо вітае над зямлёю
Жыцьця уклад свабодны, новы.

Глыбокай ночы гінуць стоны
І сьвет стары пры тым канае,
А Сьцяг паборы, Сьцяг Чырвоны,
Дарогу новаму ўбірае.

Настрэчу-ж, гэй, яго прыходу
Ўсе шліце шчырае вітаньне,
Няхай вакола за Свабоду
Расьце кіпучае паўстаньне!