Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Неба і зямля.

Хоць чароўна ты, неба, ўсягды,
Хоць ты пекна ў сваёй вышыне —
К тваёй высі туды
Ўсё-ж ня хочацца мне.

На зямлі, на халоднай, сырой,
Дзе ні зораў, ні сонца няма,
Дзе нядоля і цьма, —
Я шчасьлівы душой.

У красе у тваёй усё сьпіць,
Як-бы спалена страшным агнём, —
На зямлі-ж б‘е, кіпіць
Жыцьцё буйным руччом.