Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

Не паеду

Не паеду я ў чужыну,
Краю роднага ня кіну.
Яго поле, яго нівы
Ў маім сэрцы родзяць дзівы,
Што нязнанай моцнай сілай
Да краіны сваёй мілай
Мяне крэпка прывязалі.
Я — дзіцятка яе жалю,
Яе горкай нуднай долі.
Не паеду я ніколі
З свайго краю дарагога!
Непатрэбна мне нічога.
Сірацінай я радзіўся,
З працай цяжкаю зрадніўся —
Дык жыцьцё ўсё папрацую
На краіну дарагую.
За работу я ў адплату
Маю ў вёсцы ціхай хату
І загончык вузкі нівы —
Вось і будзе! я шчасьлівы.
У чужыне, кажуць людзі,
Многа лепей жыці будзе —
Я на гэта мала дбаю!
Шчасьце большае я маю —
Мілаваньне к свайму краю,
Ў якім кожная мясьціна
Мне прыветным словам кіне,
І ў шумлівым цёмным бору