Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

З раману „Сокі Цаліны“.

Зварот на Бацькаўшчыну.

Рыгор спрытна ўскочыў на воз, паправіў пад сядзевьнем салому, прыгарнуўшы яе і заслаўшы нейкаю старою, забруджанаю дзяругаю.

Рухавы, хоць нячэмненькі і мізэрны буланчык Шэі, рэзва закруціў хвастом, матнуў галавою і задрабязіў каляіністаю дарогаю. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на калодку каляса і прысеў перш на аглабіне, потым перамясьціўся ў перадок.

На двары стаяла дзіўная пагода. Зялёныя галы палёў разгорталіся далёка-далёка на ўсе чатыры бакі; направа ад іх бачыўся цёмны густы лес і, здавалася, то была барада нейкага вялізарнага чудзішча, адзетага ў пекны, руцяной зелені халат-поле і падпяразанага белаватым ні то поясам, ні то трапчаком-дарогаю, па якой з лёгкім грукатам кацілася іх падвода.

Рыгор ня спускаў вачэй з абачных галаў. На станцыю Ліцк яму, уперад таму гадоў некалькі, траплялася езьдзіць вельмі часта, па тры разы ў тыдзень і ўсе гэты месцы паабапал Ліцкага тракту былі яму так знаёмы, так памятны, што трэба было толькі яму кінуць першым зіркам вакол сябе, як тоненькі туман, ужо пачынаючы аблягаць памку, раптам расплыўся, зьнік і ўсе дэталі роднага блізкага вобразу мігам бліснулі-ўваскросьлі перад яго вачыма: лясочкі, сіратлівыя