Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

сам усё больш і больш яе цмуцілі, пільней і нагальней лезьлі ў голаў, і хаценьне расло. Толькі лёс, пуціну жыцьцёвую правёўшы пры часе зьяўленьня яе ў сьвет, стаў наперакор яе жаданьням: пара мінала, час праходзіў, а к Стэпе, яшчэ не старой тады і здаровай кабеце, ніхто ня сватаўся, быццам-бы і ня ведаў, што яна ўдава, і ёй трэба было згоджвацпа з сваёю доляю-нядоляю. Яна старэла і мірылася. Павінна была мірыцца, хоць гэта яе зьмірэньне колькі гора ёй прыносіла, колькі сьлёз з яе выточвала… Яна старэла, жыцьцё даражэла, заработкаў рабілася менш і менш, а жыць — жыць трэ‘ было… І Стэпе прыходзілася ўставаць да сонца, зімою хадзіць к жыдам мыць падлогу, цёрці лён, а вечарам прасьці; а летам наймацца ўвагул, жаць, капаць картоплі і інш. Доўгія дні, а часта ўпадрад і ночы прыходзілася ёй стаяць за працаю, не адгінаючы сьпіны, перакусіўшы чорнага хлеба; потым канчала працу, і па дарозе да хаты забягала ў казённы лес, зьбірала там ламачайко ды галяйко і плішчыла яго дадому. Прыходзіла змардованая, змучаная, засопшыся, з рагамі поту на жоўтым маршчыністым твары. Рыгорка спатыкаў яе ля вугла хаты, галодным, недагледжаным, пакрыўджаным чужымі дзяцьмі: ня мог наскардзіцца маме на многія крыўды, перанесеныя за гэты дзень без яе, і бясконца быў рад, калі яна прыносіла яму маленькі кавалачак сітніцы, купленай па дарозе з лесу ў Міхлі ў краме.

Потым Рыгору збылося і дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі. Чаму-ж не аддаць яго на службу? І Стэпа ўпадрад пяць год кожнае лета гадзіла яго пастухом у сваім мястэчку. Ад Юр‘я да Дзядоў Рыгор быў не яе: спаў, прачынаўся досьвіткам і цэлы дзень пасьвіў каровы і авечкі. За гэту службу яго кармілі і плацілі па рублю ад штукі кожны гаспадар. Ад гэтага Рыгор зарабляў да трыццаці рублёў, аддаваў грошы цалком мацеры і, вядома, многа-многа зьлегчваў яе гора й недастаткі.

Зімою-ж праз тры гады Стэпа аддавала Рыгора вучыцца к дырэктару; грамата Рыгору падабалася і ён браўся, як лепш