Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

ня трэ‘ было: ішоў уперадзе ўсіх сваіх таварышоў-вучняў. Дырэктар часта радзіў Стэпе, каб яна не пакідала свайго сына вучыць, а аддала яго ў вышэйшую школу: „З яго можа харошы чалавек выйсьці,“ многія з мяшчан напаміналі ёй. Ды Стэпа і сама добра ведала, што ў яе сыне захован вялікі талент, толькі няма рады, як яго выявіць… Пры гэтым міжвольна яна ўспамінала нябошчыка Міхася і казала сама сабе: „Міхаську мой мілы, — як бы ты быў рад, каб дажыў дагэтуль. Такім разумным, такім хітрым удаўся твой сын!“ Балела сэрца, мучылася душа. Але Стэпа была адна: ні помачы, ні, нат, спагады чакаць ёй ня было адкуль… Уся радня, як па гаспадару, так і яе — вымерла яшчэ да таго часу, калі Стэпа выйшла замуж; нат трэба сказаць, што яны з Міхасём і пажаніліся ўжо сіротамі-адзінотамі. А, бач, як у другіх людзей, то што знача радня. Стэпе-ж нічога другога не аставалася рабіць, як пакінуць нават і думаць аб далейшым вучэньні сына, забыць пра гэта. І вось, у другія зімы, калі міналі Дзяды і Рыгор звальняўся ад службы, ён і тыдню не прабываў у дому; маці наймала яго ці ў які-небудзь хвальбарак за парабка, ці выпраўляла яго з местачковымі балаголамі езьдзіць у паветавы горад. Так прайшло тры гады з паловай. Тымчасам Рыгору пайшоў восемнаццаты год.

Ад бацькі свайго ён пераняў толькі яго добрую шырокую натуру, мягкі і гасьцінны выгляд; ні ростам, ні сілаю, ні красою ён не паходзіў на яго ні каліва, ні званьня: высокі, белакуры, плячысты — Рыгор выбачваў статным, паважным. Розумам таксама яго бог надзяліў: ні пагарды, ні сораму ён не баяўся. А побач розуму ён меў ад роду непакорную душу і прагу к свабодзе. Разлука з родным гняздом, яго таўчэньні ў сьвеце перамянілі многае ў ім. Спачатку-ж, калі ён станавіўся на свае ногі, ніякая работа ня пужала яго. І вось, калі Іцка Шкляр пашырыў сваё балаголства і пачаў шукаць сабе наймічоў, Рыгор барджэй пашоў і наняўся за пятнаццаць рублёў у месяц на ўсім сваім. Праца была нялёгкая. Хто ня ведае, працы балагола?… Уставаць трэ‘ было да сонца, а ня то — цэ-