Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

лымі начамі прабываць у дарозе, не даядаць, не дапіваць, мокнуць пад дажджом цэлымі начамі, здымаць з возу ўсякі цяжар, насіць яго; за ўсякую вінную і нявінную ваду ўручанай яму рэчы адказваць сваім незавідным, нікчэмным заработкам. Цяжка і неўмагату рабілася яму гэта служба, але ўсё-такі Рыгор ня сумеў і сяк-так праслужыў у Іцкі болей двух гадоў… І мо‘ служыў-бы шмат шчэ болей, ды трапілася так, што прышлося перасварыцца з сваім „гаспадаром“ і той яго рашчытаў. Рашчытаў якраз у такі час, калі некуды было кінуцца, за нешта ўзяцца. Што-ж? Сядзець, склаўшы рукі? Пры яго жыцьцёвых варунках — зусім нельга. І вось, прагуляўшы нядзель тры бяз усякае работы, Рыгор адважыўся рыскануць і наўгадай адправіцца ў гарады шукаць спраў якіх-кольвек: на заводзе, ці дзе на хвабрыцы. Задумаў і перш таіўся, а потым зрашыў і мацеры сказаць.

— Мама, што-ж мне тут нудзець бяз працы. Паеду я ў гарады, а ну-ж і ўстрамлюся дзе-ня-дзе, — ні то парадна, ні то просячна праказаў Рыгор.

— Рыгор, сынок мой, з кім-жа я застануся? — схамянулася, як ад спугу, Стэпа.

— Да ці-ж я загіну?

— Ды ня ў тым рэч, але мне будзе тут нудна аднэй…

Але Рыгор быў неўгамонным. Вечарам, з серады на чацьвер, на другім тыдні пасьля Багатніку, ён разьвітаўся з мацераю і, каб больш ніхто ня знаў і ня бачыў, з торбачкаю за плячыма вышаў з двара.

Пасьля яго выезду Стэпа доўга не магла згадзіцца з яго нябыцьцём і нават ноччу ня спала спакойна, а прачыналася расплюшчвала вочы і ў цемі шукала свайго сынка; шукала і плакала, божкала, скардзілася на сваю долю.

А праз дзьве нядзелі прынёс ёй паштальён ліст, — ліст ад сына; у якім ён пісаў аб усім-усім, што ён перажыў за гэты, кароткі час… І яна стала пэўна, што Рыгорка жыве…

Хуткім лётам, рэзвым роем мігацелі ўсе гэтыя ўспа-