Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

мінкі ў Стэпінай галаве, уваскрасілі шмат нудных абразоў з яе маруднага жыцьця, устрапянулі яе сэрца, ускаланулі душу і йзноў адляцелі кудысь…

Хлопцы-ж сядзелі за сталом і ім нат і ўцям ня прыходзіла аддацца сур‘ёзным думкам-успамінкам; пра Стэпу таксама яны забылі і ня дбалі запытаць яе, чаго яна так прынахмурана, замаркочана, над чым прызадумана. Абрадуваныя выпадку стрэчы з таварышам, яны тое й рабілі, што гутарылі наспрэч, занятыя сваімі сучаснымі інтарэсамі: дзяўчатамі, гульнёю, соцыялістычным рухам і шмат чым іншым. Гарэлка, якую прынёс Сёмка, ідучы к Рыгору, настолькі іх падбухторыла, што яны выводзілі адзін другога ў гэроі, плянавалі аб многім нязбываючым.

— Ой, браткі, а ў Рызе якія хлопцы слаўныя! Траха ня ўсе соцыялістыя, — хваліўся Рыгор.

— Ну, ды там не панашаму: цэлая грамада; мала яна можа зрабіць! Ня тое, што ў нас: пяць-шэсьць хлопцаў — і ўся суполка…

— І рабілі і будуць рабіць…

Абразкі роднай зямлі.

Хвойнік, ня зусім вялікі, — так мо‘ дзесяцін у трыццаць лясок — ляжаў на ўсходнім баку Сілцоў, якраз выпіраючыся сваім рогам ў самы роў-даліну, шырокі і плоскі, пасярэдзіне якога працякала маленькая хуткацечная рэчачка, паабапал якой былі капустныя гароды, кусочкі нівак, яравых і жытніх, і невялічкія паплаўцы.

Калісь, як кажа лягэнда, жывучая ня толькі паміж жыхароў мястэчка, а і ў кніжках, дзе апісана гістарычнае жыцьцё беларускай краіны, што калісь, гадоў соцен з восем таму назад, гэтаю далінаю-ровам працякаў бацька-Нёман; але таму