Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

князю, што ў той час належылі Сілцоўскія землі, раскіданыя на многа міль вакола, штось запала ў голаў зьмяніць адвечную пуціну вялікае беларускае ракі. З гэтага часу Нёман цячэць тудэма, кудэма цячэць і ў нашы дні; дно-ж яго тут высахла, зарасло травою, а берагі згладзіліся і замуравіліся.

На поўдзень ад Хвойніку, калі стаць тварам к Сілцом, якія пекна красуюцца на другім баку даліны-рову, высіцца старынны замак-гара, абведзены глыбокім ровам і высокім валам. Гэта — апошняя сьведка бывалашняга вялічча і славы Сілцоўскага князёўства. З левага боку і ўперадзе замка красуюцца заросшыя багатымі расьлінамі могілкі; далей могілак у адзін бок — поле, у другі — малады гушчэрны гарэшнік.

Каб выйсьці ў Хвойнік з Сівулінскай вуліцы, на каторай жыў Рыгор з мацерай, трэ‘ было прайсьці крыху гэтаю самаю вуліцаю, намерваючы ў супроцьны ад цэркві канец; потым, зраўняўшыся з маленькаю горкаю, спусьціцца з яе, павярнуць направа; там была Сівулінская дарога, па якой трэ‘ йсьці да Вулачкі, прайсьці апошнюю і дарожкаю праз капусьнік проста ў Хвойнік.

Рыгор хутка прайшоў вуліцу, дарогу і Вулачку. У капусьніку ён ход убавіў, каб цешыцца акружваючым яго абразом.

А абраз быў пекны!

Зелянеўшыя шнуры ніў, толькі што засаджаныя расадаю, чорныя, роўныя грады, з глыбокімі разорамі між іх, выкрутасы бягучай рэчкі. Так унізе. Зьверху-ж глядзела чыстае, пабялеўшае ад сонца неба, само пякучае сонца; у паветры віліся жаўранкі і, як серабром, сыпалі сваімі песьнямі на яго. Аддавала прыемнай сьвежасьцю і чулася гарачая блізкая роднасьць. У галаве мігам васкросьлі ўспаміны днёў яго дзіцячых гадоў, калі ён з другімі хлопцамі-таварышамі, малыя і распусныя яшчэ, кралі бручку з гародаў, зрывалі мак і шчаўе. Часта траплялася пападацца за гэта ў рукі гаспадароў і быць